Спадчына: Утыра Алена Васільеўна
Серада, 26 Снежань 2018 10:31
18 ліпеня 2018 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Алены Васільеўны Утыра (1968–2017), музычнага педагога, спявачкі, паэткі
Алена Васільеўна Утыра нарадзілася 18 ліпеня 1968 г. у вёсцы Радаўня Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Анастасія Сяргееўна, працавала загадчыцай мясцовага клуба, у сям’і ўсе да аднаго любілі спяваць. Алена з дзяцінства разам з сястрой Валянцінай, якая іграла на акардэоне, і маці выступалі на разнастайных культурных мерапрыемствах у вёсцы і раённым цэнтры, гледачы заўсёды дарылі ім гарачыя апладысменты.